ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ

Літаратурная прэмія “Дэбют”

Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” 2017 года зрабіліся Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі “VOLUMEN 1”, Андрусь Горват з кнігай прозы “Радзіва “Прудок”. Дзённік” і Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага “Танец мядзведзяў”. Яны атрымалі ад фонду «Вяртанне» па 3900 беларускіх рублёў.
Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 1000 беларускіх рублёў. У намінацыі “Паэзія” гэта Аляксей Арцёмаў з кнігай “Скрозь кіламетры” і Ганна Комар з кнігай “Страх вышыні”, у намінацыі “Проза” — Андрэй Дзічэнка з кнігай “Сонечны чалавек” і Уладзімір Садоўскі з кнігай “1813”, у намінацыі “Пераклад” — Надзея Кім з перакладам кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка” і Сюзанна Паўкштэла з перакладам кнігі Альвідаса Шляпікаса “Бог дажджу”.

Літаратурная прэмія «Кніга году»

У 2017 годзе “Кнігай году” зрабіўся паэтычны зборнік “Маё невымаўля” Насты Кудасавай.

Прэмія імя Ежы Гедройца

Пераможцы 2016 года Макс Шчур “Завяршыць гештальт”, Альгерд Бахарэвіч “Белая муха, забойца мужчын”, Андрэй Адамовіч “Таўсціла і лешч”.

Нацыянальная літаратурная прэмія. Вынікі 2016 года.

Проза — Алесь Марціновіч, зборнік аповесцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў».
Паэзія — Мар’ян Дукса, зборнік паэзіі «Птушка вечнасці — душа».
Дзіцячая літаратура — Сяргей Давідовіч, некалькі кніг для дзяцей.
Драматургія — Ягор Конеў, за п’есу «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы».
Крытыка і літаратуразнаўства — Таццяна Мацюхіна, кніга «Беларускі імпрэсіянізм».
Публіцыстыка — Мікалай Барысенка, кніга нарысаў «Эхо войны в Восточной Беларуси».
Дэбют — Сяргей Клімковіч, кніга «Тайна квартиры № 8.

Літаратурная прэмія імя А. Адамовіча

Аляксандр Тамковіч (2015) за кнігу інтэрв’ю «Без палітыкі», Уладзімір Някляеў (2016) за кнігу «Знакі прыпынку». Алесь Бяляцкі (2017) за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай».

Літаратурная прэмія імя Ф. Багушэвіча

Выдавец Зміцер Санько(2015), стваральнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі » Нашы славутыя землякі «, пісьменніца Людміла Рублеўская (2015) за раман «Сутарэнні Ромула» , надрукаваны ў часопісе » Дзеяслоў», Анатоль Трафімчык (2016) за кнігу «1939 год і Беларусь: забытая вайна». Зміцер Матвейчык (2017) за кнігу «Паўстанне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеянняў».

Літаратурная прэміяДэбют

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Лаўрэатамі прэміі за 2016 года зрабіліся Анатоль Івашчанка з кнігай прозы “Анаталогія” і Святлана Рогач з перакладам кнігі Катэржыны Тучковай “Жыткаўскія багіні”. Яны атрымалі ад фонду «Вяртанне» 42 мільёны рублёў. Паводле рашэння журы, у намінацыі “Паэзія” пераможца сёлета не вызначаўся, а Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіз, кнігі якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў беларускіх рублёў.
 Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў  адбылася 23 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Літаратурная прэмія «Кніга году»

«Кніга году» заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура».
У 2015 годзе пераможцамі «Кнігі году» зрабіліся: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі» («Проза»), Антон Рудак з кнігай «Верхні горад» («Паэзія»), «Сумны суп» Вольгі Гапеевай і «Авантуры студыёзуса Вырвіча» Людмілы Рублеўскай («Дзіцячая літаратура»).
Сёлета прэмія намінацый не прадугледжвала. «Кнігай году 2016» зрабіліся «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні.

Прэмія імя Ежы Гедройца

Прэмія імя Ежы Гедройца была заснавана 28 снежня 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Трэба адзначыць, што выдадзеная, не значыць — тая, што з’явілася ў продажы.
Заснавальнікамі літаратурнай ўзнагароды выступілі Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.

Пераможцы 2012 года Павел Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», Андрэй Федарэнка «Мяжа».
Пераможцы 2013 года Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Альгерд Бахарэвіч «Гамбургскі рахунак Бахарэвіч», Адам Глобус «Сказы».
Пераможцы 2014 года Ігар Бабкоў «Хвілінка», Артур Клінаў «Шклатара», Вінцэсь Мудроў «Багун».
Пераможцы 2015 года Віктар Казько «Час збіраць косці», Таццяна Барысік «Жанчына і леапард», Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі».

У верасне 2015 года ўпершыню былі падведзены вынікі новай Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У намінацыі «Проза» перамог Уладзімір Саламаха з кнігай «І няма шляху чужога».
У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызнана Тамара Гусачэнка-Краснова са зборнікам «Сустрэча».
У намінацыі «Драматургія» перамагла Наталля Голубева за цыкл сцэнарыяў для тэлеканала АНТ «Зваротны адлік».
Найлепшым публіцыстам прызнаны Міхаіл Шыманскі за кнігу «Мы гэтай памяці верныя»
У намінацыі «Дзіцячая літаратура» перамагла Ганна Скаржынская-Савіцкая са зборнікам казак «Надзейка-Чарадзейка».
У намінацыі «Літаратурная крытыка» найлепшым прызнаны Дзяніс Марціновіч са сваёй кнігай «Жанчыны Уладзіміра Караткевіча»
У намінацыі «Дэбют» прэмія прысуджана не была.
Першая Нацыянальная літаратурная прэмія заснавана ў 2015 годзе , яе памер складае 5,4 мільёна рублёў.

ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРЭМІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, дзяржаўныя узнагароды за творчыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Устаноўлены ЦК КПБ і СМ БССР па літаратуры, музыцы і мастацтве ў 1965 г., па журналістыцы ў 1967 г., па архітэктуры ў 1968 г., літаратуры і мастацтве для дзяцей і юнацтва, у галіне навукі і тэхнікі ў 1971 г. Да 1992 г. называліся
Дзяржаўныя прэміі БССР, з 1992 — Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Зацверджаны Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 6 траўня 1996 г. Прысуджаюцца раз у два гады кожны цотны год. Асобам, якія атрымалі Дзяржаўную прэмію, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаецца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія.
У галіне літаратуры Дзяржаўныя прэміі прысуджаюцца за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўклад у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму, а таксама за маштабныя публікацыі ў галіне журналістыкі, даследчыя работы ў галіне літаратуразнаўства. (Кр.: «Беларуская энцыклапедыя»)

 

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ імя ЯНКІ КУПАЛЫ (з 1959 да 1965 — Літаратурная прэмія імя Я. Купалы)

     Прысуджаецца за творы паэзіі і драматургіі. Лаўрэаты прэміі: Максім Танк (1959) за збор вершаў «След бліскавіцы», П. Панчанка (1962) за паэму «патрыятычная песня», У. М. Дубоўка (1962) за зборнік паэзіі «Палеская рапсодыя», М. Макаёнак (1962) за п’есу «Лявоніха на арбіце», С. Дзяргай (1964) за паэтычны зборнік «Чатыры стыхіі», К. Кірэенка (1964) за паэтычны зборнік «Смага», М. Аўрамчык (1964) за паэтычны зборнік «Сустрэча былых канагонаў», А. Вялюгін (1964) за паэму «Вецер з Волгі», М. Танк (1966) за паэтычны зборнік «Мой хлеб надзённы», П. Панчанка (1968) за паэтычны зборнік «Пры святле маланак», А. Пысін (1968) за паэтычны зборнік «Твае далоні», П. Броўка (1969) за кнігу «Між чырвоных рабін», А. Куляшоў (1970) за пераклады кніг «Выбраная паэзія» М. Ю. Лермантава, «Энеіда» І. Катлярэўскага, «Спеў аб Гаяваце» У. Лангфела, К. Крапіва (1974) за камедыю «Брама неўміручасці», Р. Барадулін за кнігу вершаў «Рум» і кнігу перакладаў Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады», Я. Сіпакоў (1976) за зборнік паэзіі «Веча славянскіх балад», Г. Бураўкін (1980) за зборнік паэзіі «Варта вернасці», Н. Гілевіч (1980) за зборнік паэзіі «У добрай згодзе», В. Зуёнак (1982) за паэму «Маўчанне травы», Я. Семяжон (1982) за пераклад пэмы «Песня пра зубра» М. Гусоўскага, Д. Бічэль (1984) за кнігу паэзіі «Дзе ходзяць басанож», П. Макаль (1984) за кнігу паэзіі «Смак яблыка», А. Разанаў (1990) за кнігу вершаў-версэтаў і паэтычных мініяцюр «Вастрыё стралы», С. Законнікаў (1992) за кнігу вершаў «Заклінанне», Р. Баравікова (1994) за кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай», У. Някляеў (1998) за кнігу паэзіі «Прошча», М. Мятліцкі (1998) за кнігу вершаў «Бабчын: кніга жыцця», У. Скарынкін (2000) за пераклад паэмы «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры.

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ імя ЯКУБА КОЛАСА

     Прысуджаецца за творы прозы, працы ў галіне літаратуразнаўства і крытыкі. Лаўрэаты прэміі: П. Броўка (1959) за раман «Калі зліваюцца рэкі, І. Шамякін (1959) за раман «Крыніцы», І. Мележ (1962) за раман «Людзі на балоце», Янка Брыль (1964) за зборнік апавяданняў «Працяг размовы», В. Быкаў (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», П. Пестрак (1964) за раман «Серадзібор», М. Лужанін (1965) за кнігу «Колас расказвае пра сябе», І. Новікаў (1965) за дакументальную аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», Н. Пашкевіч (1966) за зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця», І. Шамякін (1968) за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» і раман «Сэрца на далоні», М. Лынькоў (1968) за раман «Векапомныя дні», І. Навуменка (1972) за кнігі «Янка Купала. Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас. Духоўны воблік героя», А. Макаёнак (1974) за п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык», А. Адамовіч (1976) за кнігу «Хатынская аповесць», В. Быкаў (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», І. Пташнікаў (1978) за аповесць «Найдорф», Я. Брыль (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк», Б. Сачанка (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы», Дз. Бугаёў (1984) за кнігу крытычных артыкулаў «Талент і праца», У. Караткевіч (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі», Г. Кісялёў (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча», А. Лойка (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае», С. Грахоўскі (1992) за кнігу аповесцяў і вершаў «Споведзь», А. Жук (1992) за кнігу «Праклятая любоў», В. Сёмуха (1992) за пераклад рамана «Доктар Фаустус» Г. Мана, Г. Далідовіч (1996) за раман «Заходнікі», М. Кусянкоў (2000) за дылогію «Явар з калінаю» і «Арляк і зязюля».

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ за творы літаратуры і мастацтве для дзяцей і юнацтва

     Лаўрэаты прэміі: В. Вітка (1972) за кнігі «Чытанка-маляванка», «Беларуская калыханка», «Казкі», Я. Маўр (1972, пасмяротна) за кнігі «Чалавек ідзе», У краіне райскай птушкі», «Амок». «Сын вады», «палескія рабінзоны», «ТВТ…», «Шлях з цемры», А. Якімовіч (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту». «Кастусь Каліноўскі», А. Васілевіч (1976) за кнігу «Пачакай, затрымайся», В. Казько (1982) за аповесць «Суд у Слабадзе», А. Грачанікаў (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара», У. Юрэвіч (1994) за навукова-папулярную кнігу «Слова жывое, роднае, гаваркое…», У. Анісковіч, У. Карызна, В. Лукша (1996) за Бібліятэку дзіцячай літаратуры народаў СССР, Э. Скобелеў (1998) за кнігі «Новые необыкновенные приключения Арбузика и Бебешки» і «Удивительные приключения пана Дылі…», А. Савіцкі (2002) за кнігу «Дзівосы Лысай гары».

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ БЕЛАРУСІ ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

     Лаўрэаты-літаратары: М. Матукоўскі, У. Ліпскі, А. Вярцінскі, В. Вітка, У. Скарынкін, А. Ліс, У. Някляеў, А. Петрашкевіч, Р. Баравікова, М. Ермаловіч (1992, за кнігу «Старажытная Беларусь»).

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

     Прысуджаецца з 1989 г. за працы ў мастацкай публіцыстыцы. Лаўрэаты прэміі: В. Карамазаў (1990) за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…», Л. Дайнека (1990) за раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака», М. Ермаловіч за кнігу «Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды», Я. Пархута (1992) за кнігу «Зямля бацькоў нашых», А. Марціновіч (1998) за кнігу «Зерне да зерня», У. Ліпскі (2000) за творы «Пралескі ў небе», «Мама. Малітва сына», «Каралева белых прынцэс», «Я. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод», В. Саламаха (2002) за кнігу «Званыя і выбраныя».

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя І. П. МЕЛЕЖА

     Штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная Саюзам пісьменнікаў БССР, прысуджаецца за лепшыя творы прозы, мастацкай публіцыстыкі або літаратурна-мастацкай крытыкі. Лаўрэаты прэміі: В. Адамчык (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына», А. Асіпенка (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік», А. Жук (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання», У. Караткевіч (1983) за раман «Нельга забыць», С. Андраюк (1984) за кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыць чалавекам», М. Лобан (1985, пасмяротна) за кнігу публіцыстыкі «Пяць раніц тыдня», А. Карпюк (1986) за раман «Сучасны канфлікт», Б. Бечык (1987, пасмяротна) за літаратурна-крытычныя працы, У. Рубанаў (1990) за кнігу «Таямніца птушынага гнязда», Б. Сачанка (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларусі», В. Гардзей (1993) за кнігу прозы «Уратуй ад нячыстага», У. Калеснік (1994) за кнігу літаратурных эсэ, крытычных артыкулаў «Усё чалавечае», А. Федарэнка (1995) за кнігу аповесцяў і апавяданняў «Смута», Я. Міклашэўскі (1996) за раман-даследаванне «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча», В. Супрунчук (1997) за кнігу прозы «Баю бай, мой генерал», А. Бельскі (2000) за кнігі «Хроніка смутку» і «Ружовая знічка».

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя А. А. КУЛЯШОВА

     Штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная Саюзам пісьменнікаў БССР, прысуджаецца лепшыя паэтычныя творы або зборнікі вершаў ці арыгінальныя творы драматургіі. Лаурэаты прэміі: П. Макаль (1980) за паэтычны зборнік «Поле», А. Русецкі (1981) за зборнік вершаў «Крокі сэрца», С. Законнікаў (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза», С. Грахоўскі (1983) за зборнік паэзіі «Асеннія гнёзды», Н. Мацяш (1984) за «Паэму жніва», П. Прыходзька (1985) за зборнік паэзіі «Парог памяці», В. Коўтун (1986) за зборнік паэзіі «Метраном», М. Дукса (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады», М. Куксянкоў (1991) за кнігу вершаў «Дубрава», Ю. Свірка (1993) за кнігу паэзіі «Узаемнасць», В. Макарэвіч (1994) за кнігу паэзіі «Везувій», А. Каско (1995) за кнігу паэзіі «Час прысутнасці», Р. Тармола (1996) за вершы, надрукаваныя ў часопісе «Полымя» і «ЛіМе», М. Купрэеў (1997) за кнігу паэзіі «Правінцыяльныя фантазіі», А. Пісьмянкоў (1998) за кнігу «Вершы», Ю. Голуб (2000), С. Панізнік (2000).

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя Я. МАЎРА

     Штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная Саюзам пісьменнікаў БССР. Прысуждаецца за творы для дзяцей. Лаўрэаты прэміі: У. Ягоўдзік (1994) за кнігі «Янка і Ружа» і «Ці вернецца князь Кук?», М. Чарняўскі (1995) за зборнік «Каго баіцца зубр», У. Мацвеенка (1996) за кнігу паэзіі «Сябрынка», Х. Гурыновіч (1998) за кнігу «Птушыная азбука», Н. Галіноўская (2000) за кнігу «Клубок і калабок».

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя У. КАЛЕСНІКА

     Штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная Брэсцкім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі у 1995 г. Прысуджаецца за лепшыя творы у галіне крытыкі і літаратуразнаўства. Лаўрэаты прэміі: У. Гніламедаў (1996) за кнігу «Янка Купала. Новы погляд», А. Марціновіч (1997) за кнігу «Дзе ж ты, храм праўды?», А. Верабей (1998) за даследаванне жыццевага і творчага шляху У. Караткевіча
«Абуджаная памяць», М. Тычына (2000) за кнігу «А. Пушкін і Я. Колас».

ПРЭМІЯ ФЕДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ ў галіне літаратуры

     Прысуджаецца з 1988 г. раз у два гады. Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці прысуджаецца работнікам культуры, дзеячам мастацтва, прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці і індывідуальным
выканаўцам за выдатныя работы і творы аб нашым сучасніку, якія ствараюць мастацкі вобраз чалавека працы, раскрываюць ролю працоўнага калектыву і прафсаюзаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, узбагачаюць духоўнае жыццё, нацыянальную культуру, а таксама за высокі мастацкі ўзровень выканальніцкага майстэрства пры ўвасабленні такіх твораў у кіно і на сцэне, значныя
дасягненні ў развіцці самадзейнай творчасці, выдатныя работы аб людзях працы і прафсаюзах у галіне журналістыкі. У галіне літаратуры прысуджаецца адна прэмія за творы прозы, паэзіі і драматургіі. Лаўрэаты прэміі: К. Я. Жук (1999) за кнігу вершаў і паэм «Галгофа», У. М. Верамейчык (1999) за кнігу паэзіі «Ліхаўня», М. П. Лук’янаў (2001) за кнігу «І
цемра адступіла», М. М. Чарняўскі (2001) за кнігу «Хто пакрыўдзіў кракадзіла?», Р. Баравікова (2007) за кнігу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў».(Кр.: Беларускі час).

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя У.КАРАТКЕВІЧА

     Прэмія імя Ўладзімера Караткевіча была заснавана ў 1999 годзе Віцебскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і ўручалася з 2000 па 2005 год да дня нараджэння пісьменьніка. Прэмія мела дзьве намінацыі: за прапаганду творчасьці пісьменьніка і за ўласную літаратурную дзейнасьць. За гэты час яе лаўрэатамі сталі 12 членаў абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і 3 установы культуры. У 2006 і 2007 гадах прэмія не ўручалася. Лаўрэаты прэміі: У. Арлоў (1995, за кнігу «Рандэву на манеўрах»), А. Салтук (2000), Д. Сімановіч (2001), Ф. Сіўко, В. Русілка (2004, за зборнік вершаў «Ажына»), У. Папковіч (2004, за зборнік «На тым стаю»), А. Жыгуноў (2004, «Пагавары са мною восень…»), М. Ермаловіч.

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя А.АДАМОВІЧА

    Прэмія заснавана Беларускім ПЭН-центрам, выдаецца яскравым публіцыстам. Сярод лаўрэатаў прэміі: Г. Бураўкін, Р. Барадулін, Г. Соўсь, І. Гермянчук (1996), С. Шупа (2000) за укладанне і выданне зборніка «Архівы БНР», М. Скобла (2000) за цыкл перадач «Вольная студыя», прагучаўшых у 1999-2000 гг. на хвалях беларускай службы радыё «Свабода», Валеры Дранчук (2001), В. Акудовіч (2001), П. Севярынец (2006) за цыкл артыкулаў «Лісты з лесу», С. Навумчык (2008) за кнігу «Сем гадоў Адраджэння».

ПРЭМІЯ імя ВАСІЛЯ БЫКАВА

     Заснавана ў 2007 г. Прэміяй узнагароджваюць тых, хто праявіў сябе грамацкай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды. Лаўрэатаў вызначае адмысловае журы. Першую прэмію ў 2008 г. атрымалі тры лаўрэаты: Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павал Севярынец. Лаўрэатам прэміі ўручылі статуэткі «За Свабоду думкі» і памятныя дыпломы. У наступныя гады, паводле заснавальнікаў прэміі, будзе вызначаны адзін лаўрэат.

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ імя Ф. БАГУШЭВІЧА

     Устаноўлена Беларускім ПЭН-центрам ў 1996 г. і прысуджаецца штогод за творы, якія актыўна служаць аднаўленню гістарычнай памяці. Імёны лаўрэатаў вызначаюцца 21 сакавіка, у дзень нараджэння Ф. Багушэвіча. Лаўрэатаў выбірае міжнароднае журы, якое складаецца з вядомых беларускіх пісьменнікаў. Лаурэаты прэміі: Кастусь Акула (1994) за кнігу «Змагарныя дарогі», Уладзімер Арлоў (1997) за кнігу «Таямніцы полацкай гісторыі», Генадзь Сагановіч (1998) за кнігу «Невядомая вайна», Вячка Телеш (1999) за кнігу «Гарады Беларусі на старых паштоўках», Алесь Белы (2001), Ала Сакалоўская (1999) за кнігу «Кальварыя», Захар Шыбека (2003) за працу па гісторыі Беларусі XIX — XX стст., а таксама Ян Запруднік, Вітаўт Кіпель, Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Міхась Чарняўскі, Леанід Маракоў (2008) за энцыклапедычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі».

ПРЭМІЯ «ARCHE» «ЗА СУМЛЕННАЕ СЛОВА»

     Устаноўлена беларускім часопісам «ARCHE пачатак». Прэмія прысуджаецца штогод за найбольшы ўнёсак у развіцце вольнага беларускага слова. Прэтэндэнтаў вылучаюць сябры рэдакцыі часопісу. Прэмію прысуджае аўтарытэтнае журы у складзе вядомых пісьменнікаў, крытыкаў і грамадскіх дзеячаў. Лаўрэаты прэміі: палітык Вінцук Вячорка (2000), музыкант Лявон Вольскі (2001), філосаф і багаслоў Пётра Рудкоўскі (2005), крытык літаратуры і публіцыст Даніла Жукоўскі (2006).

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ «ГЛІНЯНЫ ВЯЛЕС»

     Заснавана ў 1993 г. Таварыствам Вольных Літаратараў. Прэмія прысуджаецца за лепшую беларускую мастацкую кнігу года. Лаўрэат атрымлівае толькі гліняную статуэтку, грашовага эквіваленту не мае. Лаўрэаты прэміі: Ігар Бабкоў (1993) за кнігу вершаў «Solux Rex», Людка Сільнова (1994) за зборнік малюнкаў-вершаў «Рысасловы», Алесь Разанаў (1995) за кнігу вершаў «Паляванне ў райскай даліне», Славамір Адамовіч (1996) за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй», Лявон Вашко (1997) за кнігу апавяданняў «Паэты-цары», Уладзімер Арлоў (1998) за зборнік эсэ «Божая кароўка з Пятай авэню», Мікола Папека (1999) за зборнік вершаў «Чарнавікі…»,
Сяргей Астравец (2000) за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы», Віктар Слінко (2001) за зборнік вершаў «Штольні вясны», В. Акудовіч (2006) за кнігу «Дыялогі з Богам», Алег Мінкін (2008) за зборнік вершаў «Пенаты». (Кр.: Літара.net).

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ «ЗАЛАТЫ АПОСТРАФ»

     Заснавана ў 2003 г. рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў», аўтары якога і становяцца намінантамі. Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Дэбют». Лаўрэаты прэміі: У. Сцебурака (2003, «Паэзія»), Г. Лабадзенка (2004, «Паэзія»), У. Слінко (2005, «Паэзія»), Л. Дранько-Майсюк (2005, «Проза»), Г. Аўчыннікава (2005, «Дэбют»), А. Хадановіч (2007, «Паэзія»), К. Тарасаў (2007, «Проза»), I. Бельская (2007, «Дэбют»).